Аб “Палацавым балі ў Нясвіжы”

Аб “Палацавым балі ў Нясвіжы”
22.10.2012

 

10 лістападапа ініцыятыве Міністэрства культуры ў Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года адбудзецца новы праект – “Палацавы баль у Нясвіжы”.

                                           

Палацавыя балы на Беларусі праводзіліся з XVII ст. традыцыйна пры палацах, сядзібах, і былі паказчыкам культурнага жыцця. Сцэнар правядзеня баляў у розныя эпохі розніўся. Абавязковым атрыбутам была бальная карта танцаў, якая ўключала вальс, паланэз, кацільен, французкая кадрыль. У перапынку праводзіліся гульні, чытанні вершаў, музыцыраванне, фуршэт і зноў танцы. Ставіліся спектаклі, запрашаліся знакамітыя музыканты з Італіі, Францыі, Германіі. Славіліся балі, якія ўладкоўваў у Нясвіжы Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку).

 

Упершыню з часоў Радзівілаў Нясвіжскі замак расчыніць свае дзверы для велічнага “Палацавага балю”. У аснове праекта - ідэя адраджэння старажытнай традыцыі беларускіх баляў.

 

Сваіх доўгачаканых гасцей Нясвіжскі замак сустрэне коннымі рыцарамі, танцавальнымі, музычнымі, тэатральнымі і касцюміраванымі ўяўленнямі, святочным феерверкам. Толькі для гасцей вечара – бальныя гульні, тэматычныя салоны, разнастайныя праграмы,  музыка Іагана Штрауса, пачастункі на любы вытанчаны густ.

 

Удзел у балю возьмуць больш 15 творчых калектываў і 170 артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Ірландыі.

 

Удзельнікамі балюстануць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва: салісты Вялікага Тэатра Беларусі, Вялікага Тэатра Расіі. У праграме балю ўдзел беларускіх інструментальных і танцавальных калектываў: сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаны аматарскі фальклорна-этнаграфічны калектыў “Неруш”, сярэднявечны вулічны тэатр “ДэГрыза”; ансамбль “Тутэйшая шляхта”, студыя гістарычнага танца “Версаль”, квартэт “Асторыя”, музычны дом “Класіка”, школа старадаўняга танца “Залаты двор”, Нясвіжскі тэатр імя Уршулі Радзівіл, а таксама папулярны расійскі калектыў “Кватро” інямецкая кавер-група Sculer Cover Band (Берлін).

 

Сярод ганаровых гасцей балю: вядомыя рэжысёры – народны артыст БеларусіАляксандр Яфрэмаў і народны артыст Расіі Станіслаў Гаварухін; акцёры – народны артыстБеларусіВіктар Манаеў і народны артыст Расіі Дзмітрый Харацьян; сусветна вядомыя балерыны –  народная артыстка БеларусіВольга Гайко і заслужаная артыстка Расіі Анастасія Валачкова.

 

Сустракаць удзельнікаў Палацавага балю разам з вядучымі Алінай Краўцовай і Маратам Башаравым будуць Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова і Міс Свету, мадэль і актрыса з Ірландыі Rosanna Davison. 

 

У рамках Палацавага балю пройдзе дабарачынная акцыя па збору сродкаў на рэстаўрацыю Навагрудскага замка.

 

Арганізатары праекта  - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”,  пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама. Праект поўнасцю будзе рэалізаваны за кошт сродкаў спонсараў і мецэнатаў, сярод якіх больш 10 беларускіх кампаній.

 

Там, дзе злучаюцца гісторыя і сучаснасць, госці, нібы здзяйсняючы падарожжа ў часе, акунуцца ў атмасферу старадаўніх традыцый і адчуюць размах і раскошу шляхецкага балю.