Арганiзацыйная структура Нацыянальнага банка даных
У арганiзацыйных адносiнах Нацыянальны банк даных з’яўляецца шматузроўневай сістэмай, якая ўключае галоўнае, рэгіянальныя (абласныя) і тэматычныя (спецыялізаваныя) аддзяленні (мал. 1).

Галоўнае аддзяленне ствараецца на базе Беларускага дзяржаўнага iнстытута праблем культуры.
Галоўнае аддзяленне:
арганiзуе i ажыццяўляе стварэнне i развiццё Нацыянальнага банка даных;
забяспечвае адзіную для ўсіх філіялаў тэхнічную палітыку і яго функцыянаванне як цэльнай інфармацыйнай сiстэмы;
ажыццяўляе ўпраўленне i ўзаемасувязь з рэгiянальнымi структурамi Нацыянальнага банка даных.
Рэгiянальныя аддзяленнi ствараюцца i функцыянуюць у складзе абласных навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасці i забяспечваюць:
стварэнне і функцыянаванне аддзяленняў Нацыянальнага банка даных на тэрыторыi рэгiёну (вобласцi);
прадстаўляюць даныя (аб’екты захавання) у галоўнае аддзяленне Нацыянальнага банка даных.
Тэматычныя аддзяленні могуць стварацца ва ўстановах і арганізацыях рознай ведамаснай прыналежнасці, якія назапашваюць інфармацыйныя рэсурсы па пэўных відах, жанрах ці тэматыцы ў галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў.
Нацыянальны банк даных з’яўляецца адкрытай шматкарыстальнiцкай iнфармацыйнай сiстэмай. Карыстальнiкамi яго iнфармацыйных рэсурсаў з’яўляюцца арганiзацыi розных форм уласнасці, прыватныя асобы як у краiне, так i за яе межамi.
Доступ карыстальнiкаў да iнфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляецца:
праз лакальныя і тэлекамунiкацыйныя сеткi;
пры непасрэдным звароце ў галоўнае цi рэгiянальнае аддзяленне Нацыянальнага банка даных.
Персанал НБД складаецца з двух буйных груп спецыялістаў.
У першую групу ўваходзяць спецыялісты па прадметнай вобласці.
Асноўнымі функцыямі гэтай групы спецыялістаў з'яўляюцца:
вызначэнне і апісанне прадметнай вобласці;
вызначэнне і апісанне карыстальніцкіх функцый і задач;
збор, аналіз і захаванне зыходнай інфармацыі па традыцыйнай культуры;
удзел у праектаванні, распрацоўцые, развіцці НБД, тэсціраванні сістэмы суправаджэнне сістэмы ў эксплуатацыі;
стварэнне ці ўдзел у стварэнні інфармацыйных аб'ектаў і аб'ектаў захавання.
Аснову гэтай групы складаюць спецыялісты ў галіне традыцыйнай культуры. У гэтую ж групу ўваходзяць спецыялісты па першаснай апрацоўцы зыходных інфармацыйных аб'ектаў.
Другую групу складаюць спецыялісты па інфармацыйных сістэмах: сістэмныя аналітыкі і інтэгратары, праграмісты, спецыялісты па інфармацыйнаму забеспячэнню, па вылічальнай тэхніцые, тэлекамунікацыях, аператары па апрацоўцы даных і інш.
Асноўнымі функцыямі гэтай групы спецыялістаў з'яўляецца:
распрацоўка, стварэнне і развіццё інфармацыйнай сістэмы;
забеспячэнне ўстойлівага безаварыйнага функцыянавання сістэмы.
Арганізацыйна персанал аддзялення НБД у залежнасці ад умоў установы, у якой ён створаны, можа аб'ядноўвацца двума спосабамі, ці ў адным спецыялізаваным падраздзяленні (тэматычная структура), ці розныя групы спецыялістаў арганізацыйна могут знаходзіцца у прафесійна спецыялізаваных падраздзяленнях і аб'ядноўвацца мэтамі, функцыямі і задачамі НБД.
Карыстальнікі НБД складаюць тры групы.
У першую групу ўваходзяць творчыя работнікі, навуковыя супрацоўнікі і спецыялісты ў галіне культуры і мастацтва, народныя майстры, удзельнікі мастацкіх і творчых калектываў і іншыя асобы, якія займаюцца традыцыйнай культурай прафесійна ці актыўна ўдзельнічаюць у ёй. Для гэтай групы карыстальнікаў павіннны быць забяспечаны паглыблены доступ да інфармацыйных рэсурсаў банка і магчымасць іх аналітычнай апрацоўкі.
Другую групу карыстальнікаў складаюць спецыялісты-прафесіяналы ў іншых абласцях дзейнасці, якім інфармацыя па народным мастацтве, промыслам (рамёствам) неабходна ў іх прафесійнай дзейнасці (напрыклад, турызм,камерцыйная дзейнасць і іншае). Для гэтай групы павінна быць забяспечана інфармацыя камерцыйнага характару, тэрытарыяльным размяшчэнні цэнтраў народнага мастацтва і іншая.
Трэцюю найбольш шматлікую групу складаюць аматары народнай творчасці незалежна ад іх дзяржаўнай, нацыянальнай прыналежнасці і тэрытарыяльнага знаходжання. Для гэтай групы найбольш прывабнымі з'яўляецца ілюстрацыйныя матэрыялы па ўзорах народнага мастацтва, мастацкіх народных промыслах у іх цэласнасці.