Інфармацыйная структура Нацыянальнага банка даных

Інфармацыйная структура Нацыянальнага банка даных (гл. мал.) мае вельмі складаны шматузроўневы характар. Асноўнымі лагіческімі паняццямі інфармацыйнай структуры НБД з'яўляюцца інфармацыйны фонд, інфармацыйнае сховішча, інфармацыйны архіў, фонд дваічных аб'ектаў, базы даных, інфармацыйныя аб'екты, сайт НБД.
Інфармацыйны фонд Нацыянальнага банка даных гэта сукупнасць фіксаваных аб'ектаў, дакументаў, ілюстрацыйных матэрыялаў на традыцыйных і машынных носьбітах, баз даных па тэматыцы традыцыйнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца ў інфармацыйных сховішчах галоўнага, тэрытарыяльных і тэматычных аддзяленняў НБД.
Інфармацыйнае сховішча ствараецца ў кожным аддзяленні НБД і ўключае наступныя асноўныя кампаненты:
інфармацыйны архіў;
фонд дваічных аб'ектаў;
базы даных.

 


На малюнку прыведзена агульная інфармацыйная структура галоўнага аддзялення Нацыянальнага банка даных. Інфармацыйная структура іншых аддзяленняў падобна да прыведзенай і можа адрознівацца складам баз даных і наяўнасцю сайта, які не з'яўляецца абавязковым кампанентам.
Інфармацыйны архіў прызначаны для захавання ўваходных аб'ектаў нелічбавага фармата ў тым выглядзе і на тых носьбітах, на якіх яны паступаюць ад навакольнага асяроддзя сістэмы. У м захоўваюцца крыніцы даных на папяровых носьбітах, малюнкі, фотаздымкі, фота- і кінастужкі, магнітныя стужкі і г.д.
Уваходныя аб'екты сістэмай першаснай апрацоўкі аб'ектаў пераўтвараюцца ў дваічныя аб'екты і паступаюць на захаванне ў фонд дваічных аб'ектаў, які прызначаны для захавання і апрацоўкі дваічных аб'ектаў на аўтаматызаваных рабочых месцах, а таксама фарміравання баз даных.
Асноўнымі носьбітамі інфармацыі фонду дваічных аб'ектаў з'яўляюцца на сучасны момант здымныя CD і DVD дыскі. Дублі дваічных аб'ектаў могуць уводзіцца і тэрмінова захоўвацца ва ўнутранай памяці сервера фонду (аператыўны фонд дваічных аб'ектаў).
Фонд дваічных аб'ектаў з'яўляецца асноўнай крыніцай даных для дубліравання і тыражавання інфармацыйных прадуктаў у фарматах і аб'ёмах уваходных аб'ектаў, стварэння баз даных і іх аднаўлення ў аварыйных выпадках.
Інтэграваная база даных (ІБД) з'яўляецца асноўным аператыўным інфармацыйным рэсурсам сістэмы, які прызначаны для аператыўнай апрацоўкі і абслугоўвання карыстальнікаў усіх катэгорый
ІБД у адрозненне ад іншых буйных інармацыйных сукупнасцей (інфармацыйны архіў, фонд дваічных аб'ектаў) мае складаную ўнутраную структуру, якая і забяспечвае пер за ўсё разнастайнасць яе апрацовак і атрыманне вынікаў. 
На больш нізкім за інфармацыйныя сукупнасці ўзроўні структуры інфармацыйнага фонду знаходзяцца інфармацыйныя аб'екты. Інфармацыйныя аб'екты з'яўляюцца асноўнымі кампанентамі інфармацыйных сукупнасцей.
Асноўнымі інфармацыйнымі аб'ектамі  з'яўляюцца:
уваходныя інфармацыйныя аб'екты;
дваічныя інфармацыйныя аб'екты;
аб'екты захавання.
Уваходныя інфармацыйныя аб'екты гэта фіксаваныя ўзоры аб'ектаў  прадметнай вобласці (вербальныя апісанні, дакументы, фотаздымкі, слайды, відэафільмы, аўдыёзапісы і інш.). Яны могуць існаваць на папяровых, фота, кіна, магнітных, оптамагнітных носьбітах інфармацыі. У большасці яны існуюць у нелічбавых фарматах, на магнітных і оптамагнітных носьбітах  у аналагавых ці лічбавых.
Дваічныя інфармацыйныя аб'екты па змесце даных  гэта ператвораныя ў дваічны лічбавы фармат уваходныя аб'екты. Аб'екты гэтай групы могуць быць трох відаў: тэкставыя, графічныя, мультымедыйныя.
Аб'екты захавання з'яўляюцца асноўнымі кампанентамі базы даных. Яны ствараюцца з дваічных інфармацыйных аб'ектаў. Аб'екты захавання базы даных адносна дваічных аб'ектаў фонда могуць быць цэласнымі і кампазіцыйнымі. Цэласныя аб'екты поўнасцю захоўваюць змест дваічнага аб'екта фонду і для базы даных з'яўляюцца простымі аб'ектамі (элементамі) незалежна ад іх унутранай складанасці. ягле. Складаныя дваічныя аб'екты фонду, якія маюць самастойныя па змесце кампаненты (напрыклад, абрад) пры ўводзе ў базу даных могуць быць декампазыяваны на часткі, якія ўводзяцца як самастойныя простыя аб'екты захавання і аб'ядноўваюцца ў кампазіцыйны аб'ект структурнымі сувязямі. Увядзенне кампазіцыйных аб'ектаў значна павялічвае магчымасці апрацоўкі даных у даследчых мэтах і стварэння новых інфармацыйных прадуктаў па народным мастацтве.
Усе інфармацыйныя аб'екты павінны мець ідэнтыфікатары.