Міністр культуры Руслан Чарнецкі сёння наведаў Расонскі раён з працоўным візітам
У год Вялікай Перамогі ён разам з кіраўніком раёна Аляксеем Гарбулем, начальнікам упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятром Падгурскім ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі ў мемарыяльным парку.
Таксама адбылася сустрэча міністра з работнікамі сферы культуры ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму "Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе".
Руслан Чарнецкі наведаў музей баявой садружнасці і правёў "прамую лінію" і асабісты прыём грамадзян.