adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё беларускай мастацкай выставы ў г. Баку

03.04.2024

На адкрыцці беларускай выставы ў г. Баку выступілі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Азербайджана Шырын Малікава, старшыня Саюза мастакоў Азербайджана Фархад Халілаў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Конанава.
Усе выступоўцы сышліся на думцы, што Дні культуры адкрываюць новыя гарызонты супрацоўніцтва.

У прадстаўленых на выставе работах Антона Вырва, Ганны Конанавай, Глеба Отчык, Ганны Садоўскай і Уладзіміра Уродніч апяваецца прыгажосць жыцця. Работы перадаюць непаўторную аўру багатай прыроды, гарадскіх і сельскіх краявідаў Беларусі. У кожным палатне - любоў да роднага краю.

Выстава працягнецца да 3 красавіка.

Таксама ў рамках Дзён культуры будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Азербайджана і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

У Нацыянальным музеі мастацтваў Азербайджана захоўваецца больш за 17000 твораў! Адкрываць мастацкую выставу ў гэтым храме эстэтыкі і гармоніі - вялікі гонар!

З дабрынёй і цяплом аб родным краі выступіў Міністр культуры перад пачаткам прэзентацыі выстаўкі "Беларусь вачыма мастакоў".















arrow
arrow