Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане
Шматгранная беларуская культура, самабытная і ўнікальная.
У кожным шыўку і нават далікатнай саломінцы - шырыня і адкрытасць беларускай душ.
Канцэртная праграма ўрачыстага адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане - гэта гарачае і далікатнае прывітанне ад мільёнаў жыхароў нашай краіны, якія любяць і цэняць Азербайджан як сапраўднага сябра і надзейнага саюзніка.
У прывітальнай прамове Міністр культуры адзначыў: "Беларуска-азербайджанскае культурнае супрацоўніцтва абапіраецца на глыбокія традыцыі і ў той жа час накіравана ў будучыню. Мы высока цэнім і шчыра шануем дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва і глыбока ўпэўнены ў тым, што нас чакаюць маштабныя яркія сумесныя культурныя праекты".
Анатоль Мечыслававіч пажадаў, каб Дні культуры сталі новым словам у культурным дыялогу, дзе ўсе мы размаўляем на адной зразумелай мове, мове любовi, дружбы і творчасці!
Дні культуры Беларусі ў Азербайджане - гэта знамянальная падзея, якая сведчыць аб узаемнай цікавасці да культурных дасягненняў нашых народаў і імкнення развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.
У прывітальнай прамове Міністр культуры зрабіў акцэнт на словах Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: "Братэрскі азербайджанскі народ, прайшоўшы складаныя перапетыі, сёння можа па праве ганарыцца поспехамі ў дзяржаўным будаўніцтве, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, павагай на міжнароднай пляцоўцы".
Дзелімся з нашымі падпісчыкамі рэпартажнымі здымкамі з закулісся адкрыцця Дзён культуры! Backstage ад творчай студэнцкай моладзі Азербайджана!