adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна ўнесена ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

09.12.2025

З 8 па 13 снежня 2025 г. у горадзе Нью-Дэлі (Індыя) праходзіць пасяджэнне 20-й сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У ходзе сесіі разглядаюцца пытанні ўнясення элементаў краін-удзельніц у спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, у тым ліку прадстаўлены беларускі элемент "Няглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна", які мае патрэбу ў тэрміновай ахове.

Намінацыйны файл, які атрымаў станоўчае заключэнне ацэначнага органа ЮНЕСКА па адпаведных крытэрыях, быў адобраны 9 снежня 2025 года. Такім чынам, колькасць беларускіх элементаў у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА дасягнула 7.

arrow
arrow