adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

...Любоў да Радзімы людзі везлі за тысячы кіламетраў ... Радзіма - малая, а любоў - вялікая...

20.09.2023

Беларусь сустракае IV фестываль мастацтваў беларусаў свету!

У Белай гасцінай Храма Усіх святых прайшла дыялогавая пляцоўка з удзельнікамі фестывалю.

З прывітальным словам выступіў Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, пажадаўшы ўсім удзельнікам «творчага натхнення, міру і дабрабыту, а яго гасцям – прыемных уражанняў і цёплых сустрэч!».

На сустрэчу былі запрошаны: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А.А. Румак, Мітрапаліт Веніямін. Кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа падзяліліся досведам сваёй працы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы беларусам замежжа былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды!

Фестываль мастацтваў беларусаў свету прэзентуе традыцыі, мову, гісторыю, культуру і дасягненні Рэспублікі Беларусь, падтрымлівае творчыя праекты беларусаў замежжа, актывізуе культурныя сувязі з беларускай дыяспарай.

Больш за 250 удзельнікаў - артыстаў, мастакоў, скульптараў, дызайнераў, майстроў народных промыслаў, паэтаў і творчыя калектывы суайчыннікаў з Латвіі, Арменіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Літвы, Эстоніі, ЗША, Расійская Федэрацыі. Свае прывітанні на адрас удзельнікаў накіравалі беларусы Аргенціны, Ізраіля і Малдовы. Праграма фестывалю ўключае не толькі сталічныя мерапрыемствы, але і ў абласцях рэспублікі, дзе для творчых дэлегацый беларусаў замежжа будуць арганізаваны экскурсіі, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, нацыянальнай кухні, беларускiм танцам, вакалу, абрадам. А яны, у сваю чаргу, прапануюць канцэртныя праграмы для жыхароў рэгіёнаў.







arrow
arrow