adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Фестываль тых, хто любіць сваю Радзіму!

21.09.2023

IV фестываль мастацтваў беларусаў свету - знакавая культурная падзея! Гэта творчая пляцоўка для зносін, сяброўства і мастацтва!

У рамках фестывалю ўжо адбылася дыялогавая пляцоўка, экскурсія па Храме-помніку ў гонар Усіх Святых, выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва беларусаў замежжа.

Сёння фестываль прэзентуе публіцы гала-канцэрт «Рушнікі – шляхі да дому» з яркімі нумарамі, прывезенымі беларусамі з розных куткоў свету. У зале пануе дух яднання і ўзаемаразумення.

На ўрачыстым адкрыцці выступіў Міністр культуры А.М. Маркевіч. Ён прывітаў гасцей і з вялікай цеплынёй падкрэсліў, што Беларусь - гэта «зямля, якая мае самабытную шматвекавую гісторыю і культурную спадчыну, дзе жывуць кемлівыя, руплівыя, спагадлівыя і вельмі працавітыя людзі, дзе кожны чалавек адчувае сабе ўпэўнена і ўтульна, дзе раскрываюць здольнасці маладога пакалення, дбаюць пра людзей сталага ўзросту, дзе ўсе жывуць адной дружнай сям’ёй…».






arrow
arrow