IV Рэспубліканскі адкрыты конкурс вакалістаў імя С. Манюшкі
Міністэрствам культуры вызначаны тэрміны правядзення IV Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі і зацверджана конкурсная праграма.
Тэрміны правядзення конкурсу – з 23 сакавіка па 30 красавіка 2026 года, у тым ліку другі (заключны) этап конкурсу адбудзецца з 28 па 30 красавіка 2026 года ў Мінску на базе ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі".
Заключны этап конкурсу складаецца з двух тураў і праводзіцца па намінацыях:
- "Акадэмічны вакал: жанчыны";
- "Акадэмічны вакал: мужчыны".
У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы і выпускнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій-каледжаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь і замежных краін ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў уключна на дату пачатку правядзення конкурсу.
Для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу не пазней за 28 сакавіка 2026 года кіраўнікі ўстановы адукацыі або ўдзельнік конкурсу накіроўваюць заяўку і матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 15 Інструкцыі, па пошце: 220013, г. Мінск, вул. Петруся Броўкі, 22 з пазнакай: "у аргкамітэт Рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі" i абавязкова дублююцца на электронны адрас: vocal_hor_dekan@bgam.by.
Кантактныя тэлефоны арганізацыйнага камітэта конкурсу: (+375 17) 322 11 76, тэлефон / факс: (+375 17) 282 55 01.