Міністэрства культуры абвясціла конкурс на стварэнне ў 2026 годзе твораў выяўленчага мастацтва
Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння 27 жывапісных работ для афармлення інтэр'ераў памяшканняў дзіцячых школ мастацтваў у абласцях і г. Мінску.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя мастакі, іншыя творчыя работнікі ў сферы выяўленчага мастацтва, якія маюць прафесійны сертыфікат творчага работніка, а таксама студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы выяўленчага мастацтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў дададзеным Палажэнні.