Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі праводзяць мерапрыемствы ў рамках Дзён культуры Расіі ў Беларусі
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі праводзяць мерапрыемствы ў рамках Дзён культуры Расіі ў Беларусі.
18 сакавіка адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, прайшло адкрыццё Фестывалю расійскага кіно і канцэрт «Сімфонія інавацый».
У сваім выступленні на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі адзначыў, што ў План супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на 2025 год было ўключана 75 мерапрыемстваў. Усе яны выкананы, праекты рэалізаваны ў поўным аб'ёме.
Намеснік міністра культуры Расійскай Федэрацыі Андрэй Уладзіміравіч Малышаў расказаў пра ключавыя напрамкі супрацоўніцтва паміж установамі культуры Беларусі і Расіі.
Пра важнасць узаемадзеяння ў культурнай сферы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй гаварыў на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрстваў культуры абедзвюх краін намеснік Дзяржаўнага сакратара — член Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксей Валер'евіч Казакоў. Выступоўца адзначыў, што плённае супрацоўніцтва развіваецца практычна ва ўсіх напрамках.
Міністр культуры Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Ірада Хафізянаўна Аюпава расказала пра ўмацаванне сувязяў з беларускімі калегамі і нагадала пра гістарычную аснову гэтага супрацоўніцтва.
У рамках пасяджэння былі падпісаны:
План супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі на 2026 год;
Дарожная карта па выкананні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі.