adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры падвяло вынікі конкурсу на лепшы сімвал (лагатып) «Год міру і стварэння»

15.05.2023

У Беларусі выбраны сімвал (лагатып) Года міру і стварэння. Лагатып прадстаўлены ў выглядзе бусла, які лунае, з арнаментам на крылах на фоне контуру Рэспублікі Беларусь.

Аўтар - Мішын Павел.

Сімвал (лагатып) Года міру і стварэння можа выкарыстоўвацца пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да Года міру і стварэння, шляхам размяшчэння:

у сродках масавай інфармацыі;

на аб'ектах вонкавай рэкламы;

у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, іншых Інтэрнэт-рэсурсах.



arrow
arrow