Міністр культуры Марат Маркаў сустрэўся з членамі Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сустрэча прайшла 11 чэрвеня ў Міністэрстве культуры. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства.
У цэнтры ўвагі былі пытанні павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі сферы культуры, падрыхтоўкі запатрабаваных спецыялістаў для галіны, а таксама перспектывы развіцця Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» і іншыя актуальныя напрамкі дзейнасці.
Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым канструктыўным супрацоўніцтве і працягу сумеснай працы па развіцці культуры і мастацтва ў Беларусі.