adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў павітаў пераможцаў і ўдзельнікаў першых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-членаў ШАС

15.06.2026

Мерапрыемства адбылося 11 чэрвеня ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.

— Няважна, ці заваёўваеш ты медалі, ці проста ўдзельнічаеш у спаборніцтвах такога ўзроўню. Самае галоўнае — уражанне пра тваю краіну фарміруецца менавіта дзякуючы яе прадстаўнікам, — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Міністр культуры выказаў словы падзякі педагогам, якія рыхтавалі ўдзельнікаў і прысутнічалі на Гульнях:

— Гэта людзі, якія выхоўваюць таленты (любы алмаз патрабуе агранкі!). І калі прафесіяналізм выкладчыка, які робіць гэту «агранку», высокі, атрымаецца твор мастацтва.

Добрыя словы Марат Сяргеевіч адрасаваў і членам журы: ацэньваць удзельнікаў такога значнага конкурсу — ужо высокая ўзнагарода і паказчык аўтарытэту краіны.

Міністр культуры пажадаў кожнаму поспехаў, упартасці, сіл і энергіі ў дасягненні намечаных мэтаў, плённай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

 

На прэм’ерных Дэльфійскіх гульнях беларусы заваявалі дзевяць медалёў. Золата, срэбра і бронза – пароўну. Узнагароды вышэйшай пробы – у эстрадным спеве, мастацкіх рамёствах і намінацыі «Фартэпіяна».

arrow
arrow