adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Сяргеевіч Маркаў правёў сустрэчу з калектывам Беларускай дзяржаўнай філармоніі з нагоды адкрыцця новага, 89-га канцэртнага сезона

16.09.2026
Кіраўнік ведамства адзначыў высокі прафесійны ўзровень калектыву і засяродзіў увагу на неабходнасці актыўней прымяняць магчымасці крэатыўных індустрый, каб яшчэ шырэй прадстаўляць беларускае мастацтва ў краіне і за мяжой.

Генеральны дырэктар філармоніі Сяргей Аляксандравіч Пукіта далажыў аб праведзенай у 2025 годзе і 1-м паўгоддзі бягучага года рабоце па выкананні даведзеных паказчыкаў.
Прагучалі напутныя пажаданні калектыву ад мастацкага кіраўніка Юрыя Мікалаевіча Гільдзюка.

У рамках сустрэчы адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод Міністэрства культуры шэрагу работнікаў Белдзяржфілармоніі.

Падчас мерапрыемства прагучалі музычныя нумары ў выкананні Струннага квартэта Белдзяржфілармоніі і знакамітага арганіста Жана-П'ера Стайверса.



arrow
arrow