14 верасня адбудзецца прэм'ера фільма "На другім беразе" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм"
Прэм'ера фільма «На другім беразе» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» з 14 верасня ва ўсіх кінатэатрах краіны! Паказы фільма прымеркаваны да дзяржаўнага свята «Дзень народнага адзінства»!
…Дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе. Пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў. У Заходняй Беларусі ўжо чатыры гады адбываюцца хваляванні, ідзе партызанская вайна, працуюць агенты савецкай разведкі. А спробы мясцовых жыхароў абараніць хаця б уласную веру і царкву заканчваюцца жорсткім прыгнечаннем.
Малады беларус Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі - недалёка ад мяжы з БССР. У яго ёсць старэйшы брат Антон - партызан, які змагаецца з польскімі захопнікамі. Паша, у адрозненне ад Антона, займае нейтральную пазіцыю - ні вашым, ні нашым. Яго жыццёвае крэда: няхай іншыя ваююць, а я буду жыць па сваіх правілах! Сустрэча з савецкай разведчыцай Лесяй Рубцовай карэнным чынам пераварочвае ўсё яго жыццё. А смерць блізкага чалавека змяняе яго светапогляд, прымушае задумацца аб вечных чалавечых каштоўнасцях, блізкіх людзях, радзіме, якая зараз падзелена мяжой...
Аўтар сцэнарыя — Іван Крываручка, рэжысёр-пастаноўшчык — Андрэй Хрулёў, аператар-пастаноўшчык — Вячаслаў Дунаеў, мастак — Уладзімір Раманоўскі.
Больш падрабязна на: https://www.youtube.com/watch?v=gMtefGly4sk .
Запрашаем усіх на прэм'ерныя паказы!!!