adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у сферы культуры дынамічна развіваецца!

20.09.2023

Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч сустрэўся з дэлегацыяй Растоўскай вобласці - Першым намеснікам Губернатара Растоўскай вобласці Гуськовым Ігарам Аляксандравічам і Міністрам культуры Растоўскай вобласці Дзмітрыевай Ганнай Анатольеўнай.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры па розных напрамках, а таксама прапановы аб рэалізацыі новых праектаў.

"На гэтым тыдні мы сустракаем удзельнікаў Дзён культуры Растоўскай вобласці, якія ўпершыню праводзяцца ў Беларусі. Не толькі мінчане і госці сталіцы, але і жыхары гарадоў Віцебска і Слуцка маюць магчымасць пазнаёміцца з мастацтвам , традыцыямі і гісторыяй вашага рэгіёну. Дні культуры, несумненна, стануць важным этапам у развіцці двухбаковага культурнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Анатоль Мечыслававіч.


arrow
arrow