Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўключэнню беларускага элемента "Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці" ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
29 снежня ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўключэнню беларускага элемента "Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці" ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнiчалі Ігар Віктаравіч Сакрэта, які выступіў ад імя старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Уладзіміравіча Рыжанкова, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Францавіч Гігін, старшы навуковы супрацоўнік аддзела фальклору і культуры славянскіх народаў Інстытута гісторыі мастацтваў, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, кандыдат гістарычных навук Ірына Юр'еўна Смірнова, іншыя службовыя і афіцыйныя асобы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
У сваім выствупленні Ігар Сакрэта падкрэсліў, што ўключэнне неглюбскай тэкстыльнай традыцыі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА "Не проста фармальная працэдура. Гэта - сусветная ацэнка выключнай каштоўнасці жывой спадчыны беларускага народа".
Руслан Чарнецкі ў сваім выступленні падзякаваў майстрам за іх работу па захаванні культурнай спадчыны і выказаў словы падзякі калегам з Міністэрства замежных спраў і асабіста кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Максіму Уладзіміравічу Рыжанкову за зладжаную міжведамасную работу.
У рамках урачыстай цырымоніі сертыфікаты аб уключэнні неглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельшчыны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА былі ўручаны дырэктару Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Наталлі Дзмітрыеўне Сафрановіч і майстру Неглюбскага цэнтра ткацтва дзяржаўнай установы культуры "Веткаўскі цэнтр культуры і народнага мастацтва" Людміле Васільеўне Кавалёвай.
.jpg)