Творчы вечар, прысвечаны 80-годдзю народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста РСФСР Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна, прайшоў 12 сакавіка ў сталічным кінатэатры «Масква».
Віншаванне юбіляру ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі зачытаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі.
"вы па праву належыце да плеяды вялікіх майстроў экрана і сцэны, — гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы найвышэйшаму акцёрскаму майстэрству і невычэрпнай энергіі вы здолелі стварыць мноства незабыўных вобразаў мужных і моцных духам людзей, якія сталі па-сапраўднаму блізкімі і любімымі для беларускага гледача».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што талент народнага артыста яшчэ доўгія гады будзе служыць крыніцай натхнення і маральным арыенцірам для новых пакаленняў артыстаў.