У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Марата Сяргеевіча Маркава з калектывам, прымеркаваная да Дня народнага адзінства
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага і жывога дыялогу. Супрацоўнікі музея змаглі задаць кіраўніку ведамства хвалюючыя прафесійныя пытанні, абмеркаваць бягучыя задачы музейнай справы і сумесна вызначыць ключавыя вектары для іх вырашэння.