adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XIV Рэспубліканскі адкрыты мастацкі конкурс імя М.А. Савіцкага

26.09.2025

З 24 па 29 лістапада 2025 г. на базе ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава" адбудзецца заключны этап XIV Рэспубліканскага адкрытага мастацкага конкурсу імя М. А. Савіцкага.

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства культуры.

Мэтамі конкурсу з'яўляюцца падтрымка таленавітай моладзі, павышэнне яе прафесійнага майстэрства, папулярызацыя выяўленчага мастацтва.

Конкурс праводзіцца па намінацыях "дызайн", "жывапіс", "скульптура", "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".

Удзельнікі падзеленыя на тры групы: якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячых школах мастацтваў ва ўзросце да 11 гадоў; якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцячых школах мастацтваў ва ўзросце 12-14 гадоў; якія навучаюцца ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназіях-каледжах мастацтваў ва ўзросце 15-19 гадоў. У намінацыі "жывапіс" могуць удзельнічаць усе канкурсанты. Удзел у намінацыях "скульптура" і "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" могуць прымаць прадстаўнікі другой і трэцяй груп, у намінацыі "дызайн" – удзельнікі трэцяй групы.

Прыём заявак па 10 кастрычніка 2025 згодна Інструкцыi*.

Матэрыялы для конкурсу накіроўваюцца па адрасе: вул. Хмяльніцкага, 5, г. Мінск, 220013, з пазнакай: "у аргкамітэт Рэспубліканскага адкрытага мастацкага конкурсу імя М. А. Савіцкага".

Кантактныя тэлефоны аргкамітэта конкурсу: +375 17 236-22 45, +375 17 270-09-58, +375 17 270-09-59,

адрас электроннай пошты: 1947@glebovka.by.

Загад аб конкурсе

Праграма конкурсу

arrow
arrow